Хочанскі Варог — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 13,5 км на поўдзень ад горада Жыткавічы, за 0,4 км на поўнач ад вёскі Пагост. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
Возера старычнага тыпу. Шырокай пратокай злучана з Прыпяццю. Мясцовасць нізінная, месцамі балоцістая, часткова пад хмызняком.
Спасылкі Ліст карты N-35-140/ Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці