Заганскі хрыбет () — горны хрыбет на паўднёвым захадзе Забайкалля. Выцягнуты на усход і паўночны ўсход, у асноўным на правым беразе ракі Хілок. Даўжыня 130 км, вышыня да 1348 м. Складзены гранітамі, гранадыярытамі, гранасіенітамі і крышталічнымі сланцамі. Водападзелы шырокія. На паўднёвым схіле — сасновыя бары, на паўночным — пераважна лістоўічная тайга.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Забайкальскага края