Бычок — традыцыйны беларускі танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны або хуткі. Вядомы ў некалькіх харэаграфічных варыянтах: найбольш старажытны блізкі да карагодаў, у якіх танцоры імітавалі баданні бычкоў; пазнейшыя набліжаюцца да кадрылі; сустракаюцца сольныя імправізаваныя варыянты. Бычок мог быць складовай часткай «Жаніцьбы Цярэшкі», дзе выконваўся пад прыпеўкі; напрыклад на Віцебшчыне спявалі:
Ах, матулечка, бычка, бычка, бычка, Разгулялася дачка, дачка, дачка, Ах, матулечка, цялушачка, Разгулялася дачушачка.
Танец распаўсюджаны па ўсёй Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Карагодныя танцы Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Рускія народныя танцы Катэгорыя:Украінскія народныя танцы Катэгорыя:Беларускія абрады і звычаі Катэгорыя:Этнаграфія Беларусі