Курган () — горад (з 1782) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курганскай вобласці. Насельніцтва 309,3 тыс. чал. (2021), плошча 390 км². Заснаваны ў 1679 годзе.Решение Курганской городской Думы «О дате основания города Кургана» от 16 сентября 2009 года № 255

Горад размешчаны на рацэ Табол, за 1973 км ад Масквы.

Насельніцтва У свой час рост насельніцтва ў горадзе падштурхнула стварэнне 6 лютага 1943 года Курганскай вобласці. Па некаторых дадзеных, на момант стварэння вобласці, у горадзе пражывала не больш за сто тысяч чалавек.

Пасля развалу СССР колькасць насельніцтва пачынае падаць з максімуму ў 1991 годзе (больш за 360 тысяч жыхароў) да мінімуму ў 2008 (324 тысячы). Назіраецца інтэнсіўны міграцыйны адток.

Паводле ўсерасійскага перапісу 2010 года:

НародКолькасць чал. % ад тых, хто ўказаў нац.рускія304 89795,9 %украінцы2 7680,9 %татары1 7340,5 %казахі1 4610,4 %іншыя нацыянальнасці менш 1 0007 2302,3 %усяго ўказана нацыянальнасць318 090100,0 %Усяго насельніцтва горада333 606 Асобы па якіх няма дадзеных аб нацыянальнай прыналежнасці або не паказаная нацыянальнасць у перапісным лісце складаюць 15 516 чал. або 4,6 % ад усяго насельніцтва горада. З іх 13 871 — няма звестак аб нацыянальнай прыналежнасці, 1 217 — нацыянальнасць у перапісным лісце не паказаная, і 428 — адмова ад адказу.

Вядомыя асобы Аляксей Міхайлавіч Барткевіч (1906—1991) — беларускі педагог, грамадскі і культурны дзеяч. Іосіф Рыгоравіч Гурэвіч (нар. 1929) — беларускі вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Лазар Артуравіч Рот (1920—2006) — фізік-тэарэтык.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Курганскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1679 годзе