Фёдар Фёдаравіч Трэпаў () (1812—1889) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. Бацька Дзмітрыя Фёдаравіча Трэпава
Удзельнічаў у падаўленні паўстанняў 1831 і 1863—1864 гадоў. Камандаваў конным жандармскім палком у Кіеве. У 1866 годзе прызначаны обер-паліцмайстрам Санкт-Пецярбурга, у 1867 прызначаны ў генерал-ад’ютанты. У 1873—1878 гг. губернатар Пецярбурга. У 1878 годзе перажыў пакушэнне тэрарысткі Веры Засуліч. Выйшаў у адстаўку ў чыне генерала ад кавалерыі.
Катэгорыя:Паліцмайстры Расійскай імперыі Фёдар Фёдаравіч (старэйшы) Катэгорыя:Постаці спецслужбаў Расійскай імперыі Катэгорыя:Ахвяры рэвалюцыйнага тэрору ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў