Ба́ртнікі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 229 км ад Брэста, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.
Да Бартнікаў далучана сумежная вёска Галёня, дзе знаходзіцца панская сядзіба Слізняў і аўтобусны прыпынак.
Працуе магазін.
Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін, 2 кузні, капліца, ветраны млын, карчма. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба Бартнікі: 1 двор, 19 жыхароў, працавалі вінакурны завод і ветраны млын.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях загінулі 30 вяскоўцаў.
Насельніцтва 103 двары, 528 жыхароў (1897) 124 дамы, 688 жыхароў (1921) 816 жыхароў (1939) 545 жыхароў (1959) 448 жыхароў (1970) 120 двароў, 180 жыхароў (1998) 84 гаспадаркі, 152 жыхары (2005)
Славутасці Капліца-пахавальня Сядзіба Слізняў (з паркам і возерам) Выток ракі Рудзіцы
Вядомыя асобы Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі (1932—2015) — беларускі траўматолаг-артапед. Рафал Слізень (1804—1881) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна