Е́лінг (Jelling) — населены пункт у Даніі на паўвостраве Ютландыя (80 км ад Орхуса і 10 км ад Вейле). Насельніцтва складае 3370 чалавек (на 1 студзеня 2014)«BEF44: Population 1st January, by urban areas» database from Statistics Denmark.

У Елінгу валадарыў і меркавана быў пахаваны першы вядомы па гістарычных дакументах дацкі кароль Горм Стары і яго жонка Цюра. Два пахавальныя курганы і два рунныя камяні разам з царквой на месцы пахавання занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На поўдні горада знаходзіцца возера Форуп.

Гл. таксама Хедэбю Дацкія кругавыя замкі Бірка

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Даніі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Даніі Катэгорыя:Гісторыя Даніі