Ідун (Iðunn, таксама Iduna) — у германа-скандынаўскай міфалогіі багіня вечнай юнацкасці, дачка карліка Івальдзі, жонка Брагі, бога паэзіі.
Вядомая як захавальніца яблыкаў, ад валодання якімі залежала вечная юнацкасць багоў, можа ператварацца ў арэх. Волат Т’яці прымусіў палоненага ім Локі перадаць яму Ідун разам з гэтымі яблыкамі, але неўзабаве Локі ўдалося вярнуць іх для багоў. Менавіта з-за ператварэння Ідун у арэх, Локі змог даволі лёгка даставіць кошык асам.
Ідун жыла ў Брунакры, гэта значыць полі студняў, царстве ўсёажыўляльных студняў маладосці.
У гонар Ідун названы астэроід (176) Ідуна, адкрыты ў 1877 годзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Багіні Катэгорыя:Германа-скандынаўскія багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта