Даўгі́ або Доўгі С. 219. Сустракаецца таксама назва Доўгая., таксама Даўгай () — горад у Аліцкім раёне Аліцкага павета Літвы, ля возера Даўгога. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай сянюніі. Размешчаны за 22 км ад Аліты, за 88 км ад Вільні.
Назва Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Daugy (18 верасня 1501 года, 14 жніўня 1503 годаKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 617, 668., 4 кастрычніка 1511 годаRowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 201.); Давкги (1553 год)Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165..
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Доўгі (ням. Dowge) датуецца 1384 годам у хроніцы Тэўтонскага ордэна як паселішча на дарозе з Трокаў у Вільню«Геральдыкум». Даўгайскае староства. У 1413 годзе ён увайшоў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
За часамі вялікага князя Вітаўта ў Даўгім збудавалі першы касцёл. У 1503 годзе ён упамінаецца як мястэчка. 26 красавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Даўгому магдэбургскае права і герб. У 1793 годзе сойм Рэчы Паспалітай пазбавіў Даўгі правоў горада.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Даўгі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстанні 1863—1864 гадоў.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Даўгі занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Даўгі апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Алітускім раёне Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
У 1956 годзе атрымаў статус горада. У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Даўгайскага раёна.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Сучасны герб зацверджаны 4 жніўня 1998 года.
Насельніцтва
Эканоміка У савецкі час у горадзе дзейнічаў малаказавод, было развіта рыбалоўстваВСЭ.
Славутасці Касцёл Провіду Божага
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі