— звышпапулярная медыяфраншыза, створаная Сатошы Таджыры ў 1996 годзе. Таварны знак «Пакемон» належыць Nintendo, адной з найбуйнейшых фірмаў-распрацоўшчыкаў камп'ютарных гульняў. «Пакемон» упершыню з'явіўся як пара гульняў для Game Boy, распрацаваных студыяй Game Freak. «Пакемон» стаў другой у свеце па папулярнасці серыяй камп'ютарных гульняў, саступіўшы толькі іншай серыі гульняў Nintendo, Mario. Па матывах гульняў існуе анімэ, якое карыстаецца каласальным поспехам у свеце, а таксама манга, калекцыйная картачная гульня і іншыя спадарожныя тавары.
Само слова «пакемон» азначае выдуманую істоту, якая валодае звышнатуральнымі здольнасцямі. На дадзены момант існуе 718 разнавіднасцей пакемонаў. У выдуманым сусвеце «Пакемона» людзі, якія завуцца трэнерамі пакемонаў, навучаюць іх для бітваў з пакемонамі іншых трэнераў. Баі праходзяць да моманту, пакуль адзін з пакемонаў не падае без прытомнасці або яго трэнер не здаецца, — да смерці сутычкі не даходзяць. Як правіла, моцныя і дасведчаныя трэнеры пакемонаў карыстаюцца павагай.
Гл. таксама
Пікачу
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Пакемон Катэгорыя:Медыяфраншызы