Бу́кавыя (Fagaceae) — сямейства двухдольных раслін.

Батанічнае апісанне

Дрэвы з чарговымі простымі ці лопасцевымі лістамі з ападаючымі прылісткамі, часта вечназялёныя. Суквецці каташкападобныя ці галоўчатыя. Кветкі аднаполыя, адна-домныя, рэдка двухдомныя, размешчаны на галоўнай восі суквецця дыхазіяльнымі групамі ці адзіночна. Мужчынскія кветкі маюць каля-кветнік з трохчленных кругоў. Тычынак столькі, колькі лісцікаў калякветніка ці больш. Тычынкі нерасшчэпленыя. Жаночыя кветкі маюць надпесцічны трохмерны калякветнік і песцік з 3 ці большага ліку карпел. Завязь трох-, шасцігняздовая з двума семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плод — арэх з плюскай.

Арэал

Шырока распаўсюджана ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях. Уключае 7-8 родаў і больш за 900 відаў. Асноўнымі родамі з’яўляюцца , і .

Батанічная класіфікацыя У сістэме APG II сямейства разбіта на дзесяць родаў. Род , які раней ставіўся да дадзенага сямейства, у цяперашні час выведзены ў асобнае сямейства .

Роды:  — восем відаў; умераны пояс паўночнай і ўсходняй Азіі; Паўднёва-Заходняя Азія; Паўднёва-Усходняя Еўропа; усходняя Паўночная Амерыка.  — каля 125—130 відаў, Паўднёва-Усходняя Азія. ) — два віды, захад ЗША. ) — адзін від Colombobalanus excelsa з поўначы Паўднёвай Афрыкі, які часам далучаюць да роду .  — каля 150 відаў, Паўднёва-Усходняя Азія.  — дзесяць відаў; умераны пояс паўночнай і ўсходняй Азіі, Паўднёва-Заходняя Азія, Еўропа, усходняя Паўночная Амерыка.  — адзін від Formanodendron doichangensis у Паўднёва-Усходняй Азіі, часам прылічаюць да роду  — каля 330—340 відаў. Акрамя аднаго, усе віды з субтрапічнай і трапічнай Азіі. адзін від з заходняй Паўночнай Амерыкі.  — больш 600The Plant List: Quercus відаў; шырока распаўсюджаныя ў Паўночным паўшар’і. Некалькі відаў перасякаюць экватар у Інданезіі і Паўднёвай Амерыцы.  — адзін від Trigonobalanus verticillata, Паўднёва-Усходняя Азія. †  — выкапнёвы род з верхнемелавых і раннекайназойскіх адкладаў Паўночнага паўшар’я, гіпатэтычны агульны продак дубоў і букаў. Апісана не менш за дзесяць відаў.

Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Катэгорыя:Сямействы раслін