Аляксей Мікалаевіч Цюльга́ (, вёска Клясіна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — , Балград, Адэская вобласць) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Да вайны закончыў Клясінскую сямігодку. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны стаў абаронцам Радзімы. Пры адступленні савецкіх войскаў трапіў у палон. З 1942 г. стаў партызанам атрада імя Калініна, затым 1-й Гомельскай партызанскай брыгады. З 1943 года ваяваў на Беларускім і 1-м Украінскім франтах.
Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 29 ліпеня 1944 г. у раёне горада Юзефаў з 2 разведчыкамі пераправіўся цераз Віслу і разведаў лінію абароны праціўніка. У бaі за плацдарм знішчыў 15 гітлераўцаў. У раёне мястэчка Kiселін захапіў двух «языкоў». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Славы 3 ступені, медалямі.
Пасля вайны служыў у Савецкай Apміі, у 1946 годзе скончыў танкавае вучылішча, у 1951 годзе — курсы лейтэнантаў. Жыў і працаваў у горадзе Чырчык Ташкенцкай вобласці Узбекістана, потым у горадзе Балград Адэскай вобласці.
А. М. Цюльга памёр 18 лістапада 1953 г. Яго імем названа вуліца ў аграгарадку Леніна Краснапольскага раёна.
Літаратура Цюльга Аляксей Мікалаевіч // — С. 185.
Спасылкі
Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Парада Перамогі