Мбау (фідж.: Bau) — невялікі востраў каля ўсходняга ўзбярэжжа Віці-Леву (Фіджы). Плошча — 0,08 км². Насельніцтва (2006) — 200 чалавек.
Востраў Мбау — дробны кавалак сушы з даволі плоскім рэльефам. Большая частка тэрыторыі занята жытламі жыхароў аднайменнай вёскі. Падчас цыклонаў і моцных штармоў частка берага затапляецца. З мэтай прадухілення паводак плануецца стварыць уздоўж мора сцяну, якая здолее затрымаць хвалі.
Востраў Мбау вядомы на Фіджы тым, што ў XVIII стагоддзі адсюль пайшло некалькі высакародных дынастый, у тым ліку будучая каралеўская сям’я. Правадыры з вострава адыгрываюць значную палітычную ролю і ў нашы дні.
Дыялект фіджыйскай мовы вострава Мбау з’яўляецца афіцыйнай літаратурнай мовай Фіджы.
Спасылкі New sea-wall for Bau island Bau — An island full of history and grace beyond its size Bau Island, pivotal role in Fiji’s history
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Мбау