Вадзім Мікалаевіч Краснасельскі (нар. , ст. Даурыя, Забайкальскі раён, Чыцінская вобласць, РСФСР) — прыднястроўскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (з 2016).
Біяграфія У 1993 годзе скончыў Харкаўскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча ракетных войск, у 2002 годзе — Прыднястроўскі дзяржаўны універсітэт імя Т. Шаўчэнкі. З верасня 1993 года служыў у органах унутраных спраў Прыднястроўя. З 2003 года — начальнік Бендэрскага ГАУС. З лістапада 2006 года — першы намеснік міністра ўнутраных спраў ПМР, са студзеня 2007 года — міністр унутраных спраў. Мае шэраг узнагарод ПМР.
З 16 снежня 2016 — Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, на гэтай пасадзе её змяніў Яўгена Шаўчука.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Забайкальскім краі Катэгорыя:Прэзідэнты Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Катэгорыя:Палітыкі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Катэгорыя:Чорны спіс ЕС