Алякса́ндр Андрэ́евіч Міку́льчык (, Шацк, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — пасля 1918) — беларускі паэт. Аўтар слоў да песні «Беларуская марсельеза»Літаратурны Шацк.

Біяграфія Нарадзіўся 14 жніўня 1882 года ў мястэчку Шацк Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).

Працаваў перапісчыкам, грузчыкам, матросам і інш., удзельнічаў у забастовачным руху. У снежні 1905 — чэрвені 1906 гадоў зняволены ў Мінску па падазрэнні ў прыналежнасці да «анархістаў-камуністаў». У 1906—1907 гадах — у Пецярбургу, потым працаваў у тэатры ў Кіеве.

Творчасць Пісаў на беларускай і рускай мовах. Найбольш вядомы яго верш «Ад веку мы спалі і нас разбудзілі…» (1905), названы пазней «Беларуская марсельеза» (раней лічыўся ананімным ці народным творам).

Мікульчык быў знаёмы з Максімам Горкім, падтрымліваў творчыя сувязі з Уладзімірам Бонч-Бруевічам. Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Северо-Западный край», «Белорусское слово» (Кіеў), у калектыўным «Зборніку вершаў» (Кіеў, 1913, на рускай мове).

Літаратура

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Рускамоўныя паэты