Ло́ша () — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Лоша і беразе Лашанскага вадасховішча. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Да 2013 года Лоша была цэнтрам Лашанскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 . Размешчана на шашы Узда — Валяр'яны. За 16 км на ўсход ад Узды, 38 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.

Гісторыя Вядома з XVII стагоддзя як уладанне князёў Галоўчынскіх. У XVIII стагоддзі пры гасцінцы Узда — Шацк фарміравалася як мястэчка. У XVIII—XIX стагоддзях уласнікамі Лошы былі Заранкі, Ленскія, Завішы, Грабоўскія-Тапорчыкі. У гэты час Лоша ўваходзіла ў маёнтак Таўкачэвічы Менскага павета. З 1793 года ў Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX стагоддзя сяло, потым мястэчка Слабада Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1860-я гады ў сяле дзейнічала школа, царква, сінагога. З 1924 года цэнтр сельсавета Уздзенскага раёна. Цэнтр калгаса імя Ільіча. Лясніцтва. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, магазіны.

Гістарычныя і памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. За 5 км на захад ад вёскі стаянка каменнага веку.

Дэмаграфія 1860 — (48 двароў) 1909 — 270 чал. (70 двароў) 1972 — 248 чал. (81 двор) 1997 — 166 чал. (78 двароў) 1999 — 167 чал. (76 двароў)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Уздзенскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства