Ана́дырскае пласкагор’е () — пласкагор’е на паўночным усходзе Азіяцкай часткі Расіі, у басейне верхняга цячэння ракі Анадыр, на тэрыторыі Чукоцкай аўтаномнай акругі.
Даўжыня пласкагор’я ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход каля 400 км, шырыня каля Палярнага круга — да 130Большая российская энциклопедия км. Пераважныя вышыні 800—1100 м, найбольшая — да 1221 м (гара Шчучая — 1185 м). Пласкагор’е складзена ў асноўным з базальтаў, андэзітаў, дацытаў. Пераважае кустовая і горная тундра. Аленевыя пашы. Возера Эльгыгытгын.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Чукоцкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Пласкагор’і Расіі