Фрыдрых Вільгельм Баўэр (Баўр) ( ці Фёдор Вилимович Баур) (1731—1783) — нямецкі і расійскі ваенны і ваенны інжынер, генерал-інжынер.
Біяграфія Паходзіць з шведскіх дваранаў. Нарадзіўся ў Верхнім Райне. З 1757 года служыў у гесэнскай, браўншвейскай і прускай арміях, з 1762 па 1763 гг. — генерал-кватэрмейстр прускай арміі. Удзельнічаў у Сямігадовай вайне. З 1769 г. перайшоў на расійскую службу, удзельнічаў расійска-турэцкай вайне 1768—1774 гг. У 1772 г. прызначаны генерал-кватэрмейстрам (начальнікам Генштаба). У 1783 г. быў прызначаны кіраўніком Артылерыйскага і інжынернага шляхецкага кадэцкага корпуса.
Баўэр кіраваў фартыфікацыйнымі працамі ў Дортмундзе, Нарве, Пярнаве. Высунуў праект умацавання заходняй мяжы Расійскай імперыі. У 1780 г. пасля інспекцыі заходняй мяжы адхіліў раней складзеную канцэпцыі, паводле якой меркавалася ўзвесці крэпасці ў Полацку, Сянне і Магілёве, і ўзвесці фартэцыі ў Будзілаве, Талачыне, Рагачове, Дрысе, Дынабургу, рэканструяваць сапежынскую фартэцыю ў Старым Быхаве. Аднак ніводная з прапанаваных Баўэрам крэпасцей не была пабудавана.
Літаратура Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.
Спасылкі
Катэгорыя:Ваенныя Расіі Катэгорыя:Архітэктары Царскага Сяла (Пушкіна) Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Ваенныя Германіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа Катэгорыя:Картографы Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1734 годзе Катэгорыя:Ваенныя інжынеры Катэгорыя:Памерлі ў 1783 годзе