Фёдар Ісідаравіч Кузняцо́ў (, вёска Балбечына, Горацкі павет Магілёўскай губерні, сучасны Горацкі раён — ) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1941). Дацэнт (1938).

Біяграфія Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1926). У арміі са снежня 1915 года. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1918. У грамадзянскую вайну камандзір палка на Заходнім фронце. З 1938 намеснік камандуючага войскамі БВА, начальнік Ваеннай акадэміі Генштаба, камандуючы Паўночна-Каўказскай і Прыбалтыйскай ваеннымі акругамі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга і Цэнтральнага франтоў, намеснік камандуючага войскамі Заходняга, Волхаўскага, Карэльскага франтоў. Удзельнік абарончых баёў у Прыбалтыцы, Крыме, пад Смаленскам, Маскоўскай бітвы 1941, разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Ленінградам і Ноўгарадам. У 1945—1948 гадах камандуючы войскамі Уральскай ваеннай акругі.

Літаратура

Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя франтамі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горацкім раёне Катэгорыя:Камандуючыя Прыбалтыйскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Уральскай ваеннай акругай Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання