Айвар (, ад  — ікра) — страва балканскай кухні, від салаты, пастападобная маса з перасмажанага або печанага чырвонага балгарскага перцу. Ужываецца як прыправа да гарніру і мясных страў, а таксама як самастойная страва з хлебам.

У залежнасці ад колькасці капсаіцыну ў перцы айвар можа быць даволі вострым. Да перцу часта дадаюць часнок і баклажаны. Ікра толькі з баклажанаў называецца пінджур.

Гл. таксама Леча Сальса

Спасылкі

Fall Brings Red Peppers and Ajvar, 'Serbian Salsa' : NPR Top 5 creative ways to serve ajvar — Top 5 Lists

Катэгорыя:Соусы Катэгорыя:Балканская кухня Катэгорыя:Балгарская кухня Катэгорыя:Македонская кухня Катэгорыя:Сербская кухня