Паўднёва-Усходні Сулаве́сі () — правінцыя на паўднёвым усходзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 38 140 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 417 962 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Кендары.

Геаграфія Правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі займае паўднёва-усходнюю ўскраіну вострава Сулавесі, а таксама бліжнія астравы Бутон, Вавоні, Кабаэна, Муна, Туканг-Бесі і інш. Значная частка тэрыторыі пакрыта гарамі і пагоркамі, на схілах якіх захаваліся першародныя лясы з рэдкімі відамі флоры і фаўны. На поўдні вылучаецца рэгіён з вапняковымі глебамі і саваннамі. Каля ўзбярэжжа Сулавесі і астравоў шмат каралавых рыфаў.

На поўначы Паўднёва-Усходняга Сулавесі здабываюць нікель. На ўсходзе ад вострава Сулавесі вядзецца здабыча нафты іншаземнымі кампаніямі. На востраве Бутон маюцца багатыя запасы высокаякаснага прыроднага асфальта.

Клімат субэкватарыяльны пасатны, у гарах пераходны да ўмеранага. Сярэдняя гадавая тэмпература амаль не змяняецца на працягу года і ў нізінах трымаецца каля +28 °C. Найбольш вільготныя месяцы прыпадаюць на лістапад — сакавік.

Гісторыя У XIV ст. на востраве Бутон склалася асобная дзяржава, заснаваная дынастыяй яванскага паходжання. У 1542 г. яе валадары прынялі іслам і тытул султанаў. У 1667 г. Бутонскі султанат трапіў у залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. увайшоў у склад незалежнай Інданезіі. У 1964 г. была сфарміравана правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі.

Насельніцтва Рост насельніцтва ў Паўднёва-Усходнім Сулавесі Badan Pusat Statistik: 1971 1980 1990 1995 2000 2010 2014 714 120 942 302 1 349 619 1 586 917 1 821 284 2 232 586 2 417 962 Этнічны склад насельніцтва правінцыі стракаты, прадстаўлены бугамі, бітунгцамі, муна, баджа, талакі. Большасць вернікаў спавядае іслам.

Эканоміка Эканоміка правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі залежыць ад экспарту сырой нафты. Асноўныя спажыўцы — Кітай і Нідэрланды. Большасць насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай, накіраванай пераважна на спажыванне. Таварны характар маюць плантацыі дрэў, якія даюць каштоўную драўніну. У гарадах працуюць дробныя прадпрыемствы пераважна харчовага прызначэння.

Спасылкі Provinsi Sulawesi Tenggara Southeast Sulawesi Province Southeast Sulawesi Tourism Travel Guide

Катэгорыя:Правінцыі Інданезіі Катэгорыя:Сулавесі (востраў)