Камялік () — рака ў Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі.

Даўжыня – 222 км. Плошча вадазбору – 9070 км². Бярэ пачатак на Агульным Сырце, цячэ па ўзгорыстай нізіне, упадае ў раку Вялікі Іргіз. Летам у вярхоўях перасыхае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Асноўныя прытокі: Каменка, Талавая, Салдатка, Талаўка, Вялікі Камышлак, Сухі Камышлак, Вялікая Чалыкла (Чалыкла), Лагуніха (усе левыя).

У вярхоўях створана Мар'еўскае вадасховішча. На рацэ размешчаны раённы цэнтр Саратаўскай вобласці – Пералюб.

Спасылкі Дзяржаўны водны рэестр Расіі. Камялік

Катэгорыя:Рэкі Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Самарскай вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі