Храм-помнік Святога Аляксандра Неўскага () — кафедральны патрыяршы сабор Балгарскай Праваслаўнай Царквы. Размешчаны ў сталіцы Балгарыі Сафіі, на плошчы Аляксандра Неўскага, з'яўляецца адной з горадабудаўнічых дамінант сталіцы Балгарыі. Аўтар праекта — рускі архітэктар Аляксандр Памяранцаў.

Вышыня галоўнага купала сабора — 45 м, званіцы — 53 м, плошча сабора — 3170 кв. м. Храм умяшчае да 5000 чалавек. На званіцы знаходзіцца 12 званоў агульнай вагай 23 тоны.

Гісторыя і апісанне

Ідэя ўзвесці храм-помнік у гонар вызвалення Балгарыі і прысвяціць яго рускаму святому Аляксандру Неўскаму была прапанавана 13 красавіка 1879 года на пасяджэнні Першага Устаноўчага Народнага сходу ў Вяліка-Тырнаве Петкам Каравелавым. 26 лютага 1881 года была ўтворана Цэнтральная будаўнічая камісія з камітэтам пры ёй; 19 лютага 1882 года на самым высокім месцы ў цэнтры Сафіі адбылася закладка храма. Аўтарам першапачатковага праекта быў архітэктар Іван Багамолаў, аднак рэалізацыя праекта тармазілася, і да таго часу, калі ўрад Балгарыі зноў вярнуўся да пытання будаўніцтва храма, Багамолаў памёр. Чарцяжы Багамолава былі перададзены Аляксандру Памяранцаву, які істотна перапрацаваў першапачатковы праект. Да будаўніцтва прыступілі толькі ў 1904 годзе. Працамі па ўзвядзенні храма кіраваў калектыў расійскіх і балгарскіх архітэктараў: А. А. Якаўлеў, А. М. Смірноў, П. Мамчылаў, Ю. Міранаў і іншыя. Храм-помнік быў асвячоны ў 1912 годзе.

Пасля ўступлення ў кастрычніку 1915 года Балгарыі ў Першую сусветную вайну на баку Цэнтральных дзяржаў, 2 сакавіка 1916 года Народны сход Балгарыі прыняў рашэнне пра пераназванне сабора — у гонар святых Кірыла і Мяфодзія, што афіцыйным органам расійскага Найсвяцейшага Сінода было названа «вялікім грахом Балгарыі»«». 19 марта 1916, № 12, Прибавленія, стр. 345 (годовая пагинация).. Пасля адрачэння цара Фердынанда ад прастола ў 1919 годзе, Сінод звярнуўся да ўрада з просьбай адмяніць рашэнне аб пераназванні сабора. Гэта пытанне было ўнесена ў Народны сход Балгарыі, які пастанавіў вярнуць сабору першапачатковую назву. 12 верасня 1924 года, у дзень памяці князя Аляксандра Неўскага, мітрапалітам Плоўдзіўскім Максімам было здзейснена асвячэнне галоўнага алтара храма ў гонар святога князя, а на наступны дзень паўночнага прыдзела — у імя святых Кірыла і Мяфодзія, а 14 верасня — паўднёвага ў імя святога цара Барыса.

Літаратура Игнатьев А. Патриарший собор св. Александра Невского в Софии. // ЖМП. 1964, № 1, 34—40.

Спасылкі

Патриаршеска катедрала «Св. Александър Невски», София

Катэгорыя:Храмы Сафіі Аляксандра Неўскага Сафія Катэгорыя:Балгарская Праваслаўная Царква Катэгорыя:Помнікі руска-турэцкай вайны, 1877—1878 Катэгорыя:Саборы Балгарыі Катэгорыя:Аляксандр Памяранцаў Катэгорыя:Неавізантыйская архітэктура