Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў (, 9 лістапада 1880, Жэраўна — 15 кастрычніка 1937, Плоўдзіў) — балгарскі пісьменнік-празаік.

Біяграфія Ёрдан Ёўкаў нарадзіўся ў вёсцы Жэраўна. Скончыў гімназію ў Сафіі (1900). Пасля атрымання дыплома жыл у Дабруджы. Пачаў літаратурную кар'еру вершамі ў духу сімвалізму, першая публікацыя адбылася ў 1902 годзе. У 1904 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Сафійскага ўніверсітэта. Да 1912 годзе працаваў настаўнікам. Удзельнічаў у дзвюх Балканскіх войнах (1912—1913).

Працаваў рэдактарам у часопісе «Народная армія», дзе апублікаваў першы ваенны нарыс. У 1915 годзе быў мабілізаваны для ўдзелу ў Першай сусветнай вайне. Пасля вайны пісаў прозу: зборнік «Апавяданні» (1917—1918), зборнік «Апошняя радасць» (1926), аповесць «Жнец» (1920), раман «Памесце ля мяжы» (1934). Творы Ёўкава былі перакладзены на трыццаць сем моў.

Апошнія гады жыцця цяжка хварэў. Памёр у Плоўдзіве ў 1937 годзе, пахаваны ў Сафіі. Пахаванне суправаджалася вялікім сходам народа.

Спасылкі Ёрдан Ёўкаў у ВСЭ Апавяданні Ёрдана Ёўкава

Катэгорыя:Пісьменнікі Балгарыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Балгарыя) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жэраўне Катэгорыя:Пахаваныя ў Сафіі Катэгорыя:Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта