Амброзій Самуэль Кастравіцкі (—) — лекар, беларускі грамадскі дзеяч, брат Казіміра Кастравіцкага (Каруся Каганца).
Паходжанне Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Кастравіцкіх гербу «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць французскі паэт Гіём Апалінэр.
Нарадзіўся ў 1871 годзе ў сям’і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны Свентаржэцкай. Бацька, Караль Фларыян Кастравіцкі, удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў, быў сасланы расійскімі ўладамі ў Табольск, а яго маёнтак Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Амброзій Кастравіцкі быў блізкім сваяком іншага паўстанца — Баляслава Свентаржэцкага (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — Ваньковічамі, Вайніловічамі, Прушынскімі, Оштарпамі, Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая (з роду Вайніловічаў).
Біяграфія Амброзій Кастравіцкі нарадзіўся ў Цывільск, што ў Паволжы. У 1874 сям’і дазволена вярнуцца на Беларусь. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям’я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы Засулле каля Стоўбцаў і вёсцы Прымагілле каля Койданава. Там хутка памер бацька Амброзія.
Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу і медыцынскае аддзяленне Маскоўскага ўніверсітэта (1897).
У 1901—1920 Кастравіцкі працаваў лекарам у Лідзе, Свянцянах і Мінску. Ажаніўся з каталічкай Марыяй Багушэўскай (1875 г.н.). Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, сябраваў з Вацлавам Іваноўскім, уваходзіў у «Круг беларускай народнай прасветы і культуры», фінансаваў выданне літаратурных твораў на беларускай мове.
Амброзій Кастравіцкі ў 1916—1917 гадах удзельнічаў у мінскім аддзеле Камітэта дапамогі ахвярам вайны, згадваецца, што ў сакавіку 1917 доктар Кастравіцкі быў старшынём З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у МінскуВерас З. Пакуль рука пяро трымае: Успамiны, лiсты / Уклад. М. Скобла. Мн., 2015. С. 50, але магчыма гаворка ідзе пра яго брата КазіміраСмалянчук А. Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю. Мінск, 2018. С. 267, 269, 273.
У кастрычніку 1918 жыў у Лідзе, разам з сынам Самуэлем (1902 г.н.) з’яўляўся сябрам польскай Самаабароны. Удзельнік баявых дзеянняў пад Шчучынам.
З лета 1920 жыў у Варшаве, у 1925 атрымаў гаспадарку ў Белагрудзе, пад Лідай.
Памёр у 1937 годзе, пахаваны ў Белагрудзе. 10 лютага 1940 года ўдава, дочкі Марыя (1904 г.н.) і Хрысціна (1906 г.н.) былі дэпартаваныя ў Азіяцкую частку СССР, рэабілітаваная ў 1996Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. Мн. 2004. С. 179.
Крыніцы
Спасылкі Лаўрэш Леанід. Амброзі Кастравіцкі // Лідскі летапісец. 2019. №3(87). C. 49-52. // pawet.net
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чувашыі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Лідскім раёне Амброзій