Свято́е — возера ў Беларусі, у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці ў пойме ракі Дняпро, за 5 км у напрамку на поўнач ад горада Рэчыца каля аграгарадка Азершчына.

Возера пойменнага тыпу. Плошча паверхні 0,145 км². Даўжыня 0,56 км, шырыня 0,31 км. Глыбіні да 3 м. Даўжыня берагавой лініі 1,56 км. Дно ілістае і сапрапелістае. Берагі пясчаныя, пераважна нізкія, параслі хмызняком. На поўдні кароткай пратокай злучана з возерам Вялікае.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, акунь і іншыя віды рыб.

Гісторыя На карце XVIII ст. (ПГМ) як Святое возера пазначаная канцавіна затокі, што адыходзіць справа ад Дняпра. Сярэдняя частка гэтай затокі пазначаная як возера Вялікае, а бліжэйшая да Дняпра частка — як возера Мелкае. Цяпер гэтыя азёры выразнейшыя і злучаюцца пратокамі. На беразе Вялікага возера пазначаная вёска Азершчына. Паміж трохазёрнай затокай на той жа карце пазначалася возера Запруднае.

Літаратура

Ліст карты N-36-121. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі Інфармацыя на сайце ДУА «Азершчынская сярэдняя школа № 1» Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 6. Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра