Джордж Мерэдзіт (; , — , ) — выбітны англійскі пісьменнік-раманіст і віктарыянскай эпохі. Аўтар лірычных філасофскіх вершаваных цыклаў, раманаў, аповесцяў і апавяданняў. Таксама займаўся журналістыкай.
Біяграфія Джордж Мерэдзіт нарадзіўся ў партовым горадзе Портсмут на поўдні Англіі. Прозвішча Мерэдзіт () — валійскае па паходжанні, і ў сям’і існавала легенда, што іх род узыходзіць да старадаўніх валійскіх каралёў. Дзед і бацька Джорджа былі партовымі краўцаміG. Meredith 1963, Introduction (first page), а маці — дачкой мясцовага шынкара. У Портсмуце Мерэдзіты валодалі майстроўняй, якая пастаўляла флёцкае абмундзіраванне.
Калі Джорджу споўнілася пяць гадоў, памерла яго маці. Маленства будучага пісьменніка было азмрочана вымушаным сірацінствам і адчужанасцю ад новай сям’і свайго бацькі.
На грошы памерлай маці ў чатырнаццацігадовым узросце Джорджа адправілі ў Германію, дзе ў 1842—1844 гг. ён навучаўся ў школе мараўскіх братоў у мястэчку Нойвід. У Германіі Мерэдзіт захапіўся вывучэннем нямецкай мовы і літаратуры. Знаёмства з творчасцю нямецкіх рамантыкаў і постаццю Іагана Вольфганга Гётэ мела істотнае значэнне для будучага пісьменніка і паўплывала на яго раннюю фантастычную аповесць «Фарына» (, 1857).
У 1844 годзе Мерэдзіт вярнуўся ў Англію і стаў вучнем лонданскага адваката, які збіраў у сваім доме зацікаўленую літаратурай моладзь. Тут Мерэдзіт пазнаёміўся з Мэры Элен Нікалс (), дачкой раманіста Томаса Лава Пікака (), з якой у 1849 годзе пабраўся шлюбам: на той час Джорджу было 21, а Мэры — 28. Неўзабаве пасля шлюбу Мерэдзіт кідае заняткі юрыспрудэнцыяй і цалкам аддаецца літаратуры.
У 1849 годзе публікуе свой першы верш і знаёміцца з Чарльзам Дзікенсам, які садзейнічае літаратурнаму дэбюту юнага літаратара, публікуючы яго вершы ў сваім часопісе «Хатняе чытанне». У 1851 годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік «Вершы» () з прысвячэннем Томасу Пікаку. Зборнік прыхільна сустрэў Альфрэд Тэнісан.
Сямейныя акалічнасці і цяжкасці матэрыяльнага становішча вымусілі Мерэдзіта на некалькі год прыпыніць літаратурную дзейнасць. Толькі ў 1855 годзе быў надрукаваны яго празаічны твор «Галенне Шагпата» () — фантастычная аповесць, стылізаваная пад чароўныя казкі «Тысячы і адной ночы».
Работа над першым буйным раманам «Выпрабаванне Рычарда Феверэла» супала з разрывам сямейных адносін з Мэры Элен Нікалс. У 1858 годзе яна захапілася маладым мастаком прэрафаэлітам Генры Уолісам (1830—1916) і, нічога не патлумаўшы мужу, пакінуўшы сына Артура з’ехала ў Італію, дзе памерла ў 1861 годзе. Выдадзеная ў 1862 годзе паэма «Сучаснае каханне» (), як і раман «Выпрабаванне Рычарда Феверэла», сюжэтна і тэматычна перагукаюцца з гэтым перыядам жыцця пісьменніка.
У 1864 годзе Мерэдзіт ажаніўся ў другі раз з напаўфранцужанкай Мары Вальямі (). Гэты шлюб стаў удачным, але кволае матэрыяльнае становішча вымушала Мерэдзіта займацца літаратурным прыробкам — супрацоўнічаў з газетамі «Ірсвіч Джорнел» і «Морнінг Пост», кансультаваў выдавецтва Чапмен і Хол. У 1866 (пасля падарожжа ў Італію) набыў дом у графстве Сурэй, у якім жыў да сваёй смерціЛ. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 376. У 1868 годзе жорстка раскрытыкаваў першы раман Томаса Хардзі «Бядняк і лэдзі», успрыняўшы гэты твор як літаратурную падробку чарговага графаманаЛ. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 416.
У 1877 годзе ў Лонданскім універсітэце Мерэдзіт прачытаў публічную лекцыю «Аб камедыі і прымяненне камічнага духа», якая сёлета ж была надрукавана ў часопісе «Нью Квотэрлі» пад назвай «Эсэ пра камедыю» (). У 1897 годзе «Эсэ» было выдадзена асобным выданнем. У гэтым эсэ Мерэдзіт выклаў і абагульніў свае эстэтычныя поглядыЛ. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 379. Гэта эстэтычны маніфест пісьменніка, створаны ў перыяд росквіту яго талента з улікам дваццацігадовага досведу раманіста. Тут абагульняюцца яго мастацкія адкрыцці і роздумы пра задачы мастацтва, сатыру, гумар і прыроду камічнагаМихальская Н. П. 2007, 264.
У 1879 годзе выходзіць раман «Эгаіст» — найвядомейшы раман Джорджа Мерэдзіта, які прынес аўтару літаратурную славу. Пасля выхаду «Эгаіста», стварэнне якога запатрабавала грандыёзных высілкаў, творчая энергія пісьменніка стала няўхільна спадацьЛ. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 390—391. Проза позняга Мерэдзіта характарызуецца надзвычайнай стылістычнай ускладненасцю, за што літаратурныя крытыкі часта папракалі яго за вычурную манеру стылю і завелюмаваную трывіяльнасць.
Бліжэй да канцу жыцця Мерэдзіт стаў прызнаным метрам англійскай літаратуры: пасля Тэнісана ён быў прэзідэнтам Таварыства аўтараў; у 1905 годзе быў узнагароджаны Ордэнам за заслугі каралём Эдуардам VII.
Памёр у сваім доме ў Бокс Гіле (Сурэй).
Творчасць Джордж Мерэдзіт увайшоў у гісторыю літаратуры як прадаўжальнік рэалістычнай традыцыі класічнага раману сярэдзіны XIX стагоддзя і разам з тым як адзін з стваральнікаў сацыяльна-псіхалагічнага раману найноўшага часуМихальская Н. П. 2007, 263. Яго празаічныя творы, выбудаваныя з улікам рознабаковага досведу папярэднікаў (асабліва Генры Філдынга), сталі злучальным звяном паміж літаратурнай эпохай Ч. Дыкенса і У. Тэкерэя, з аднаго боку, і эпохай літаратурнага мадэрнізму — з іншайЛ. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 367.
Літаратурная слава Дж. Мерэдзіта дасягнула свайго піку на мяжы XIX—XX стст., калі яго раманы чыталі Роберт Стывенсан, Оскар Уайльд, Бернард Шоу, Герберт Уэлс, Артур Конан Дойл і Арнольд Бенет. Паступова актуальнасць яго твораў пачала спадаць, і бліжэй да сярэдзіны XX ст., перастала быць часткай літаратурнага працэсу.
Любімыя аўтары Мерэдзіта — Арыстафан, Уільям Шэкспір, Іаган Вольфганг фон Гётэ, Мальер, Мігель Сервантэс, Віктор ГюгоМихальская Н. П. 2007, 265. Джордж Мерэдзіт аказаў непасрэдны ўплыў на творчасць такіх аўтараў, як Роберт Льюіс Стывенсан, Джозеф Конрад і Джон ГалсуорсіЛ. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 368.
Творы
Эсэ Эсэ пра камедыю (, 1877)
Аповесці аповесць Галенне Шагпата (, 1856) аповесць Фарына (, 1857)
Раманы Выпрабаванне Рычарда Феверэла (, 1859) Эван Харынгтан (, 1861) Эмілія ў Англіі (, 1864), пераапублікавана як Сандра Беллёні ў 1887 Рода Флемінг (, 1865) Віторыя (, 1867) Прыгоды Гары Рычманда (, 1871) Кар’ера Б’ючэмпа (, 1875) Эгаіст (, 1879) Трагічныя камедыянты (, 1880) Дыяна раздарожжаў (, 1885) Адзін з нашых заваёўнікаў (, 1891) Лорд Ормант і яго Амінта (, 1894) Незвычайны шлюб (, 1895)
Паэзія Вершы (, 1851) Сучаснае каханне (, 1862) Паэмы і лірычныя вершы аб радасці зямнога быцця (, 1883) The Woods of Westermain (1883) A Faith on Trial (1885) Балады і паэмы аб трагедыі жыцця (, 1887) Чытанне зямлі (, 1888) The Empty Purse (1892) Odes in Contribution to the Song of French History(1898) Чытанне жыцця (, 1901) Апошнія вершы (, 1909)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Англамоўныя паэты