Курган Ягайлы () — пяціметровы курган, насыпаны ў жніўні 1959 года ўдзельнікамі Агульнапольскага злёту польскіх скаўтаў з Саюза польскага гарцарства. Знаходзіцца на полі Грунвальдскай бітвы за 1,3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад помніка Грунвальдскай перамогі.
Лічыцца, што менавіта з гэтага месца Уладзіслаў II Ягайла камандаваў сваімі войскамі ў першай фазе бітвы. З кургана адкрываецца вельмі добры від на поле бітвы. Менавіта на гэтым месцы распальваннем вогнішча звычайна завяршаюцца Грунвальдскія злёты, якія ладзяцца «Саюзам грунвальдскіх дружынаў».
Літаратура Rafał M. Socha: Słownik Grunwaldzki. [w:] Barbara Bogdańska-Pawłowska (red.): Poradnik Drużynowego Drużyny Grunwaldzkiej, Komenda Chorągwi Warmińsko-Mazurskiej ZHP im. "Grunwaldu" w Olsztynie, Olsztyn 1996, s. 63
Катэгорыя:Грунвальд (гміна) Катэгорыя:З’явіліся ў 1959 годзе Катэгорыя:Грунвальдская бітва Катэгорыя:Помнікі Польшчы