Беларусізм — словы і фразеалагізмы, а таксама сінтаксічныя і граматычныя канструкцыі беларускай мовы, якія выкарыстоўваюцца ў іншай мове (літаратурнай або размоўнай).
У рускай мове
У рускай мове да беларусізмаў адносяццаБеларускія моўныя элементы ў перакладах аднолькавых мастацкіх тэкстаў : словы беларускай мовы, якія не маюць цалкам супадальных па форме і змесце адпаведнікаў у рускай мове; словы беларускай мовы, якія маюць адпаведныя па форме і змесце словы на рускай мове; словы рускай мовы маюць іншую стылістычную афарбоўку альбо належаць да абласной лексікі; словы беларускай мовы, якія маюць адпаведнасці па форме ў рускай мове пры несупадзенні аб'ёму значэнняў.
Сінтаксічныя «Смеяться с (кого-л.)» замест «смеяться над (кем-л.)». «Богатый на урожай» замест «богатый урожаем».
Лексічныя «Незалежность» (саркастычна, з адмоўнай афарбоўкай) замест «независимость» (пра Беларусь). «Мова» замест «белоруский язык». «Свядомый» (саркастычна, з палітычнай канатацыяй) замест «сознательный» (пра беларускіх патрыётаў).
У літоўскай мове У літоўскую мову патрапіла каля 1000 беларускіх словаў. Пачатковае беларускае г у літоўскай мове адпадае або замяняецца гукам g. Найбольш характэрнымі словамі, перанятымі з беларускай, з'яўляюцца: anykas — унук, baravikas — баравік, blinas — блін, botggas — батог, cesnykas — часнок, часнок, duda — дуда, grybas — грыб, gutaryti — гутарыці, kisilius — кісель, krupos — крупы, miestas — места (горад), norggas — нарог, slyvа — сліва, visniа — вішня, telyjа — цялё, цяля.
Некаторыя лацінскія і нямецкія словы патрапілі ў літоўскую праз беларускую. Напрыклад: kvarmas — хворма (форма), kvartugas — хвартух (фартух).
Беларускі ўплыў пашырыўся і на фанетыку літоўскай мовы. Нярэдка сустракаецца дзеканне, дзе д, т перад е, і замененыя беларускім спосабам гукамі дзь, ць: Dzievas (Бог) замест Dėvas, žalcis (змяя) замест žaltis, kaść (рыць) замест kasti.
У польскай мове Асобныя запазычанні з беларускай мовы адзначаюцца ва ўсходніх польскіх дыялектах як сінонімы літаратурнай лексікі: напрыклад, małanka пры літаратурнам błyskawica і рэгіянальных, але спрадвечна польскіх mełnia, mołniaSłownik języka polskiego / Ed. J. Karłowicz, A. Kryński, W. Niedźwiedzki. — Warszawa, 1902. — T. 2, str. 862..
Катэгорыя:Запазычанні Катэгорыя:Беларуская мова Катэгорыя:Руская мова Катэгорыя:Літоўская мова