«Баер 04» () — нямецкі футбольны клуб з горада Леверкузен, Паўночны Рэйн-Вестфалія. Заснаваны 1 ліпеня 1904 года як спартыўны праект хіміка-фармацэўтычнага гіганта Bayer. У цяперашні час выступае ў Бундэслізе. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Бай-Арэна», які змяшчае 30 210 гледачоў.
У сезоне 2023/24 «Баер 04» ўпершыню стаў чэмпіёнам Бундэслігі. Рэкордная серыя леверкузенцаў без паражэнняў цягам сезона склала 51 гульню і абарвалася толькі 22 мая ў фінале Лігі Еўропы, дзе каманда саступіла італьянскай «Аталанце».
Дасягненні
Германія Чэмпіянат Германіі: 1-е месца (1): 2023/24 2-е месца (6): 1996/97, 1998/99, 1999/00, 2001/02, 2010/11, 2024/25 Кубак Германіі: Пераможца (2): 1992/93, 2023/24 Фіналіст (3): 2001/02, 2008/09, 2019/20 Суперкубак Германіі: Фіналіст (1): 1993
Еўракубкі Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў: Фіналіст (1): 2001/02 Ліга Еўропы: Фіналіст (1): 2023/24 Кубак УЕФА: Пераможца (1): 1987/88
Склад Станам на люты 2024 года.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Баер 04 Леверкузен