О́ркус (Орк; ) — рымскі бог смерці. Верагодна, першапачаткова быў адным з дэманаў ці мелкіх багоў замагільнага свету ў этрускаў, потым стаў лічыцца ўладаром замагільнага свету. Пазней аблічча Оркуса злілося з іншым богам, Дзіс Патэрам, а яшчэ пазней абодва гэтых бога канчаткова растварыліся ў абліччы бога Плутона, рымскага аналага грэчаскага Гадэса (Аіда).

Этрускі ўяўлялі Оркуса ў выглядзе барадатага дэмана, пакрытага поўсцю і зрэдку крылатага; гэты дух уносіў душы ў замагільны светAntolín. P.256.. Верагодныя старажытнейшыя варыянты імя гэтага бажаства — Uragus ці Urgus, якія азначаюць «надзіральнік» ці «паганяты», але гэтая этымалогія з’яўляецца дастаткова сумнеўнайKeightley. — P. 527..

У гонар Оркуса названы адзін з найбольш вядомых часопісаў, арыентаваных на прадстаўнікоў гатычнай субкультуры, які выдаецца ў Германіі.

Літаратура Войтэх Замароўскі. Боги и герои античных сказаний:словарью — М.: Республикаб 1994. — с. 253 Fernando Navarro Antonin. Lygdamus: Corpus Tibullanum III. 1-6 : Lygdami elegiarum liber. — BRILL, 1996. Thomas Keigtley. The Mythology of ancient Greece and Italy. — Whittaker and Co., 1838.

Катэгорыя:Божаствы рымскай міфалогіі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Багі смерці і замагільнага свету