Ра́да пяцё́х — другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў траўні 1918 года С. 204. Сфармаваны пасля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыята Беларусі ў пачатку траўня 1918 года беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў Палуты Бадуновай, Тамаша Грыба, Лявона Зайца і сацыял-дэмакрата Аркадзя Смоліча. У склад Рады пяцёх уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў Язэп Варонка (старшыня), Яфім Бялевіч, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі. Правыя ў Радзе БНР з мэтай адхіліць Раду пяцёх стварылі Народны сакратарыят пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі і правымі ў чэрвені 1918 года быў сфарміраваны 4-ы склад Народнага сакратарыяту.
Літаратура Сідарэвіч, А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта / Анатоль Сідарэвіч // ARCHE Пачатак. – 2008. – № 4. – С.
Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе