Стрэжаўскае княства — удзельнае княства з цэнтрам у горадзе Стрэжаў, дакладнае месцазнаходжанне якога не высветленаПаводле адной з гіпотэз, размяшчаўся каля ўпадзення ракі Свячанка ў возера Стрэжаў (Стрыжаў), дзе цяпер размяшчаецца сяло Стрыжава ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, паводле іншай — на месцы сучаснага Стрэшына ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці., якое існавала ў 2-й палове XII ст.
Княства, мусіць, створана ў 1159 годзе калі Усевалад Глебавіч перадаў Ізяслаўль полацкаму князю Рагвалоду Барысавічу, а на замен атрымаў Стрэжаў, дзе, напэўна, княжыў да сваёй смерці. Пазней пра княства нічога не паведамляецца.
Князі стрэжаўскія 1159: Усевалад Глебавіч, князь ізяслаўскі (1151—1159), князь стрэжаўскі (з 1159)
Літаратура Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 2. — 816 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5
Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236) Катэгорыя:Удзелы Полацкай зямлі Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі