Конь з Мінска — шахматная фігурка каня, знойдзеная на паселішчы на рацэ Менцы ў вярхоўі Пцічы пад МінскамШтыхов Г. В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). ― Мн., 1978;. Створана не пазней за XI стагоддзе і такім чынам з’яўляецца найбольш раннім сведчаннем знаёмства з шахматамі насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Фігурка каня на тэрыторыю Беларусі трапіла, верагодна, з Персіі ці Сярэдняй Азіі праз Хазарскі каганат і Волжскую Булгарыю. Носіць абстрактны характар, паколькі іслам забараняў адлюстраванне жывых істот.
Літаратура
Катэгорыя:Шахматныя фігуры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў XI стагоддзі Катэгорыя:XI стагоддзе ў Мінску