Ісак Аронавіч Давідовіч (,  — , ) — беларускі жывапісец і графік. Працаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, станковай і кніжнай графіцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныВыставка одной картины. Исаак Давидович. Франциск Скорина .

Біяграфія

Нарадзіўся 4 снежня 1911 года ў Бабруйску ў яўрэйскай сям’і. З 1927 па 1930 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў выкладчыкаў М. Г. Эндэ і В. М. Руцая. Дыпломная праца — карціна «На лесараспрацоўках».Давидович, Исаак Аронович.

У 1932 годзе працаваў мастаком у кааператыве «Мастак». Быў арыштаваны 3 лістапада 1932 года. Асуджаны Асобай нарадай пры Калегіі ДПУ 15 сакавіка 1933 года па артыкуле 58 пп. 10, 11 Крымінальнага кодэксу РСФСР за антысавецкую агітацыю да тэрміну папярэдняга зняволенняДавідовіч Ісак Аронавіч (1911) і ў той жа дзень вызвалены. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 31 мая 1989 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1932 года.

Памёр 5 снежня 1993 года ў Мінску.

Творчасць З 1934 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Працаваў у галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, а таксама ў станковай і кніжнай графіцы, маляваў ілюстрацыі і плакаты.

Сярод манументальных твораў — роспіс плафона «Дружба народаў» Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1955, з Іванам Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі дзяржавамі (1956, з Іванам Ахрэмчыкам). Сярод твораў у кніжнай графіцы — «Апавяданні» З. Бядулі (1947), «Ехаў казачнік Бай» (1955) і «Казкі. Легенды» М. Танка, «Людзі на балоце» Івана Мележа.

Творы жывапісу «Карагод» (1937) «Курлоўскі расстрэл» (1939) «Партызаны на прывале» (1948) «Маці» (1954) «Наша будучае сяло» (1961) «Паміж баямі» (1965) «Нарачанская быль» (1967) «Першадрукар Францыск Скарына» (1968) «Хакеісты» (1975) «Солдаты рэвалюцыі» (1977)

Літаратура

Спасылкі http://www.beljews.info/Davidovich.htm

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР