Руфі́джы — рака ў Афрыцы, у Танзаніі.

Утвараецца ад сутокаў рэк Лувегу і Кіламбера, якія пачынаюцца на ўсход ад возера Ньяса (Малаві). Даўжыня ракі 640 км, ад вытоку ракі Лувегу каля 1400 км, плошча басейна 178 000 км². Ніжняе цячэнне ў шырокай даліне. Упадае ў праліў Мафія Індыйскага акіяна. Сярэдні расход вады 1100 м³/с. Паводкі ад сакавіка да мая. Суднаходная ніжэй вадаспада Шугуры. У нізоўях жыве народ зарама.

Літаратура

Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 325. — 671 с. с илл.

Спасылкі Tanzania: Rufiji River Safari Rufiji Basin // The United Republic of Tanzania — The Ministry of Water and Irrigation (MoWI) Resource Potentials of the Rufiji River Basin, Tanzania

Катэгорыя:Рэкі Танзаніі Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Афрыцы