Павел Яўгенавіч Фельгенгаўэр (, Масква) — расійскі біёлаг, журналіст, незалежны ваенны аглядальнік.
Па адукацыі біёлаг, выпускнік біялагічнага факультэта МДУ (1975), кандыдат навук (1987). У якасці навуковага супрацоўніка Інстытута біялогіі развіцця АН СССР займаўся малекулярнай біялогіяй.
Пасля распаду СССР сышоў у журналістыку. Працаваў штатным ваенным аглядальнікам «Незалежнай газеты» (1991—1993) і газеты «Сёння» (1993—1999). Уваходзіў у склад рэдкалегіі апошняга выдання. З 1999 года, не з'яўляючыся штатным супрацоўнікам якіх-небудзь СМІ, выступае як незалежны ваенны аглядальнік і аналітык. Аўтарскія матэрыялы журналіста выходзяць на старонках выданняў Moscow Times і «Новая газета», а яго экспертныя заключэнні можна сустрэць у цэлым шэрагу расійскіх і замежных СМІ.Павел Евгеньевич Фельгенгауэр. Пресс-портрет // Яндекс. Новости Рэгулярны госць эфіраў радыёстанцый «Рэха Масквы» і «Гаворыць Масква». Цесна супрацоўнічае з вашынгтонскай неакансерватыўнай арганізацыяй Jamestown Foundation.
Спасылкі Біяграфія на сайце радыёстанцыі «Рэха Масквы» Артыкулы ў «Новай газеце» Інтэрв'ю часопісу «Партнёр» (Германія)
Катэгорыя:Ваенныя журналісты Катэгорыя:Выпускнікі біялагічнага факультэта МДУ Катэгорыя:Кандыдаты біялагічных навук Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Біёлагі Расіі