Аляксей Барысавіч Лабанаў-Растоўскі ( — ) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, князь, калекцыянер, міністр замежных спраў з 1895 па 1896 год.
Біяграфія
Быў надзвычайным і паўнамоцным паслом у Канстанцінопалі (1878—1879), Лондане (1879—1882) і Вене (1882—1895). 6 (18) студзеня 1895 года прызначаны паслом у Берлін, але, не паспеўшы прыступіць да выканання гэтых абавязкаў, 26 лютага (10 сакавіка) таго ж года прызваны на пасаду міністра замежных спраў.
Адзін з ініцыятараў дыпламатычнага выступу Расійскай імперыі, Германіі і Францыі, што прымусіла Японію змякчыць ўмовы Сіманасекскага дагавора (1895). Браў удзел у распрацоўцы руска-кітайскага дагавора аб саюзе і будаўніцтве Кітайска-Усходняй чыгункі, а таксама ў падпісанні пагаднення з Японіяй (пратакол Лабанава-Ямагата, 1896).
Аляксей Барысавіч Катэгорыя:Міністры замежных спраў Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці расійскай генеалогіі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Вучоныя XIX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Аляксандраўскага ліцэя Катэгорыя:Арлоўскія губернатары Катэгорыя:Сапраўдныя тайныя саветнікі