Сусіё () (“брудная”) — рака на поўначы Коста-Рыкі. Бярэ пачатак на заходнім схіле вулкана Ірасу на вышыні 3 000 м і цячэ на поўнач, упадае ў раку Сарапікі паўночней горада Пуэрта-В'еха. Даўжыня — 85 км.
Адметнай рысай ракі з'яўляецца ярка аранжавы колер вады, за які яна і атрымала сваю назву. Пры выхадзе з гор русла ракі раздвойваецца, адбываецца біфуркацыя і ўтвараецца яшчэ адна рака — Чырыпа.
У верхнім цячэнні з'яўляецца натуральнай мяжой паміж правінцыямі Сан-Хасэ, Картага і Лімон, ніжняе цячэнне знаходзіцца ў правінцыі Эрэдзія. Працякае праз нацыянальны парк Браульё-Карыльё. Сярод турыстаў папулярны рафтынг па рацэ.
Асноўныя прытокі — рэкі Хандура і Сан-Хасэ (левыя).
Спасылкі Карта Коста-Рыкі
Катэгорыя:Рэкі Коста-Рыкі