Максімін Даза — Гай Галерый Валерый Максімін (? — ) — рымскі імператар (309—313).

Пляменнік Максіміяна. Пасля адрачэння Дыяклетыяна (305) быў тым пастаўлены цэзарам Усходу і Егіпта. Войска абвясціла Максіміна імператарам (309). Гісторыкі адзначаюць, што ён быў няздольны, кіраваў тыранічнымі метадамі; працягваў пераслед хрысціян і пасля ўказу Галерыя (311). За гэта хрысціянскія аўтары ацэньваюць яго адмоўна.

Магчыма, менавіта Максімін выяўлены на парфіравым бюсце аднаго з тэтрархаў (захоўваецца ў Каіры).