Міхаіл (Міша) Сяргеевіч Вярбіцкі ( г., ) — расійскі матэматык, публіцыст, інтэрнэт-актывіст. Найбольш вядомы літаратурай супраць сістэмы капірайту, стварэннем блогасферы «Тыфарэтнік» і судовым пазовам, які падаў супраць яго народны артыст Расіі Юрый Куклачоў.
Біяграфія Сярэднюю адукацыю атрымаў у матэматычным класе сярэдняй школы № 57 г. Масквы. У 1990 г. вучыўся на мехмаце МДУ імя М. В. Ламаносава. У 1990—91 гг. наведваў заняткі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1995 г. скончыў аспірантуру Гарвардскага ўніверсітэта са ступенню PhD па матэматыцыДиплом Миши. Дысертацыю абараняў пад кіраўніцтвам Давіда Каждана па тэме «Кагамалогія кампактных гіперкэлеравых мнагастайнасцей». У 1996—1997 гг. супрацоўнічаў у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане. У 2002—2007 працаваў ва Універсітэце Глазга.
З 1996 г. выкладае ў Незалежным Маскоўскім інстытуце, з 2010 г. — на факультэце матэматыкі НДУ ВШЭ. Аўтар кнігі «Антыкапірайт», якая прысвечана крытыцы аўтарскага права. Вярнуўшыся ў Расію, нейкі час быў блізкі да Нацыянал-бальшавісцкай партыі Эдуарда Лімонава, потым адышоў ад яе ў 1998 г.. Публікаваўся ў газетах «Завтра», «Лимонка», у «Русском журнале».
У 1998 г. заснаваў незалежны музычны лэйбл «UR-REALIST», на якім публікуецца эксперыментальная і рознапланавая музыка. Рэдактар Інтэрнэт-часопіса «:LENIN:». Стваральнік рускай службы вядзення блогаў LJ.Rossia.org («тыфарэтніка»).
У лістападзе 2009 г. народны артыст Юрый Куклачоў падаў пазоў на Міхаіла Вярбіцкага, патрабуючы скасаваць выказванні з блога на lj.rossia.org, «Комсомольская правда», 1 декабря 2009 г.. Міша Вярбіцкі, у прыватнасці, з ужываннем ненарматыўнай лексікі паведаміў чытачам, што, па чутках, Куклачоў карыстаецца электрашокерам пры дрэсіроўцы кошак. У снежні 2009 г. па просьбе пазоўніка (Куклачова) і адказніка судовае пасяджэнне было адкладзена ў надзеі ўладзіць канфлікт у пазасудовым парадку // НТВ, 23.12.2009.. У лютым 2010 г. Нагацінскі раённы суд г. Масквы пастанавіў спагнаць з Мішы Вярбіцкага кампенсацыю ў памеры 40 тыс. рублёў на карысць Ю. Д. Куклачова. Масгарсуд прызнаў законным рашэнне спагнаць з блогера Міхаіла Вярбіцкага 40 тыс. расійскіх рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. У той жа час сам Міхаіл Вярбіцкі асвячаў пазоў як замах на свабоду слова ў Інтэрнэце.
Спасылкі Уласная старонка Мішы Вярбіцкага Міша Вярбіцкі на lj.rossia.org Ажывіць сусвет! (рус) — інтэрв’ю газеце «Завтра» Старонка М. Вярбіцкага на сайце Math-Net.ru.
Катэгорыя:Матэматыкі Расіі