Леанід Георгіевіч Бакштаеў (1934, в. Дабрынь, , СССР—1995, ) — савецкі тэатра і кіно, , народны артыст Украінскай ССР.

Біяграфія Леанід Бакштаеў нарадзіўся ў вёсцы Дабрынь Гомельскай вобласці.

У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральны інстытут. Акцёр Акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі. З 1973 года — педагог КДІТМ імя І. К. Карпенкі-Карага.

Леанід Бакштаеў працаваў акцёрам у ў г. Мікалаеве (1958—1962), ў г. Днепрапятроўску з 1962 года па 1966. Л. Бакштаеў быў незвычайна папулярны і любімы ўдзячнымі гледачамі, збіраў поўныя залы, на сцэне быў арганічны і гледачы забывалі, што гэта спектакль. Л. Бакштаеў быў па-сапраўднаму таленавіты, іграў рознапланавыя ролі, яму ўдаваўся любы рэпертуар.

Сканаў 29 ліпеня 1995 года ў Кіеве. Пахаваны на Лясных могілках украінскай сталіцы

Творчасць У кіно Леанід Бакштаеў пачаў здымацца з 1967 года. Рэжысёры даволі хутка вызначылі яго амплуа, — на працягу двух дзесяцігоддзяў ён ствараў на экране гераічныя вобразы. Асабліва часта акцёра выкарыстоўвалі ў ваенных стужках: «На Кіеўскім кірунку» (Кудрашоў), «Камісары» (Дзегцяроў), «Мір хацінам, вайна — палацам» (Расціслаў Драгамірэцкі), «Бумбараш» (чырвонаармейскі камандзір Чубасаў), «Тайна партызанскай зямлянкі» (Леанід Рыгоравіч), «Аты-баты, ішлі салдаты» (Канстанцін Святкін), «Чырвоныя дыпкур'еры» (камэск), «Пунсовыя пагоны» (капітан Баканаў), «Вайна на заходнім кірунку» (генерал-лейтэнант) і інш. Перыядычна рэжысёры «адпраўлялі» Бакштаева ў процілеглы стан. Так, у фільме «Ніна» ён паўстаў у вобразе афіцэра СС Шульца, а ў сумеснай савецка-югаслаўскай стужцы «Вяселле» — сыграў ролю нямецкага маёра.

Фільмаграфія  — Незабыўнае — Дзехцяроў  — Мір хацінам — вайна палацам — Расціслаў Драгамірэцкі  — Бумбараш — Чубатаў  — Белая птушка з чорнай меткай — Астап  — Ніна  — Эквілібрыст  — Аты-баты, ішлі салдаты — Канстанцін, сын Святкіна  — Дзень першы, дзень апошні — Андрэй  — Пунсовыя пагоны  — Загад - агню не адкрываць — Дубаў  — Прададзены смех — бацька Ціма  — Гісторыя аднаго кахання — Алехін  — Завеса Арыёна — Павел Бялоў 1985 — Навучыся танчыць — бацька Жэні Чумакова  — Шчаслівы, хто кахаў…  — Блакітная ружа  — Вайна на заходнім кірунку — генерал  — Ніягара  — Забіць «Шакала» — эксперт

Спасылкі

Катэгорыя:Народныя артысты Украінскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Кіеўскага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі Катэгорыя:Пахаваныя на Лясных могілках, Кіеў