Хамес Давід Радрыгес Рубіа (; нар. , Кукута, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Сан-Паўлу» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Клубная кар’ера У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступах за клуб «Энвігада», у якім правёў два сезоны. У 2008 годзе перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Банфілд». Да складу клуба «Порту» далучыўся 6 ліпеня 2010 года за 5,1 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады. 24 мая 2013 года французскі клуб «Манака» набыў іграка за 45 млн еўра і яго аднаклубніка Жуана Матынью за 25 млн еўра.
22 ліпеня 2014 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Хамеса ў мадрыдскі «Рэал». У сезоне 2016/17 страціў месца ў аснове каралеўскага клуба, і ў сувязі з жаданнем «Рэала» набыць Дані Себальяса выказаў жаданне пакінуць каманду. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў двухгадовую арэнду мюнхенскай «Баварыі»Хамес подписал контракт с «Баварией». by.tribuna.com.. У чэрвені 2019 года стала вядома, што «Баварыя» не будзе набываць іграка, і той вярнуўся ў «Рэал», пачаўшы сезон 2019/20 у складзе мадрыдскага клуба.
У верасні 2020 года перайшоў у англійскі «Эвертан»Хамес перешел в «Эвертон» из «Реала». Контракт подписан по схеме «2+1». by.tribuna.com.. У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца на полі, і ў верасні 2021 года быў прададзены ў катарскі клуб «Аль-Раян»Хамес Родригес уезжает в чемпионат Катара. football.by.. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Аль-Раянам» і ў якасці свабоднага агента папоўніў склад грэчаскага «Алімпіякоса». Пакінуў «Алімпіякос» у красавіку 2023 года.
У ліпені 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Сан-Паўлу».
Міжнародная кар’ера 11 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі ў гульні супраць зборнай Балівіі.
У складзе зборнай Калумбіі трапіў на чэмпіянат свету 2014. З 6 забітымі мячамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
Дасягненні «Банфілд» Чэмпіён Аргенціны: 2009 (а)
«Порту» Чэмпіён Партугаліі (3): 2011, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2011 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (3): 2010, 2011, 2012 Пераможца Лігі Еўропы: 2011
«Рэал» Чэмпіён Іспаніі (2): 2017, 2020 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2019/20 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2015/16, 2016/17 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2014, 2016 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2014, 2016
«Баварыя»: Чэмпіён Германіі (2): 2018, 2019 Уладальнік Кубка Германіі: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Энвігада Катэгорыя:Ігракі ФК Банфілд Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Раян Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу