Нотынгемскі сабор () — каталіцкі кафедральны сабор у Нотынгеме. Прысвечаны Святому Варнаве. Сабор з'яўляецца рэзідэнцыяй біскупа Нотынгемскага.
Сабор будаваўся на працягу 1841-1844 гадоў на рагу вуліц Дэрбі-Роўд ды Норт-Сёркус побач з Альберт-Холам. На той час кошт будаўніцтва склаў прыблізна 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў (па стане на 2010—2011 гг гэта сума складае каля 1,2 млн фунтаў).UK CPI inflation numbers based on data available from Lawrence H. Officer (2010) Сабор пабудаваны згодна з праектам Аўгустуса П'юджына.
Спасылкі Афіцыйны сайт Нотынгемскага сабора Святога Варнавы Афіцыйны сайт Нотынгемскай дыяцэзіі
Катэгорыя:Нотынгем Катэгорыя:Саборы Вялікабрытаніі