Міхаіл Пятровіч Тамі́н (; , в. Шаровічы, Жыздрынскі павет,  — , Мінск) — вучоны ў галіне батанікі, ліхенолаг. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1956), доктар біялагічных навук (1934), прафесар (1929).

Біяграфія М. П. Тамін нарадзіўся ў вёсцы Шаровічы Жыздрынскага павета Калужскай губерні. Вучыўся ў мясцовай царкоўна-прыхадской школе, двухкласным павятовым вучылішчы, у 1900 годзе скончыў Жыздрынскае гарадское вучылішча. У 1906 годзе скончыў Маскоўскую земляробчую школу і быў прыняты ў Пецярбургскі лясны інстытут. Праз год М. П. Тамін перавёўся ў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1912 годзе з дыпломам першай ступені, і ў якім працаваў па вольнаму найму 1912—1913 гг. асістэнтам на кафедры батанікі. У 1913—1929 гадах старэйшы асістэнт у Варонежскім сельскагаспадарчым інстытуце і адначасова з 1914 года выкладчык у ветэрынарна-фельчарскай школе Варонежа. У 1929 годзе М. П. Тамін зацверджаны прафесарам БСГА (горад Горкі, Магілёўская вобласць)Михаил Петрович Томин. К 130-летию со дня рождения ботаника-лихенолога, академика НАН Беларуси . У 1929—1931 гадах Міхаіл Пятровіч працаваў прафесарам у Архангельскім лесатэхнічным інстытуце, у 1931—1934 гадах — у Арэнбургскім інстытуце буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. З 1934 па 1941 год і ў 1944—1950 гадах М. П. Тамін працаваў навуковым супрацоўнікам у Батанічным садзе АН БССР, дзе пасля яго прыезду пачаліся планамерныя даследаванні ў галіне ліхеналогіі. Адначасова прафесар кафедры батанікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1937 годзе М. П. Таміну прысвоена вучоная ступень доктара біялагічных навук, у 1940 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны М. П. Тамін апынуўся ў акупаваным Мінску, дзе выконваў абавязкі дырэктара Батанічнага сада і зрабіў усё магчымае, каб зберагчы ад знішчэння ўнікальныя аранжарэйныя расліны, гербарыі, захаваў інвентарныя кнігі пасадак дрэўных і куставых раслін.

Пасля вызвалення Мінска ад захопнікаў у 1944 годзе Прэзідыум Акадэміі навук БССР аднавіў вучонага ў званні члена-карэспандэнта, і ён працягваў працу ў Батанічным садзе і БДУ. У 1948—1960 гадах М. П. Тамін на пасадзе загадчыка Аддзела флоры і гербарыя Інстытута біялогіі АН БССР. У 1956 годзе вучоны абраны акадэмікам АН БССР па спецыяльнасці «Сісэматыка раслін».

Памёр Міхаіл Пятровіч Тамін 31 мая 1967 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Навуковая дзейнасць М. П. Таміну належаць больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі.

Яшчэ студэнтам М. П. Тамін у 1908—1910 гадах у якасці памочніка батаніка прымаў удзел у экспедыцыях Перасяленскага ўпраўлення па вывучэнні паўночнай часткі Іркуцкай губерні і пагранічнай з Манголіяй паласы Забайкальскай вобласці, працаваў пад кіраўніцтвам буйнейшых вучоных-батанікаў А. Ф. Флёрава і .

М. П. Таміну належаць працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, батанічнай геаграфіі. Ён займаўся вывучэннем сістэматычнага складу лішайнікавай флоры, пераважна паўпустынных абласцей і лясной зоны Еўрапейскай часткі СССР, Далёкага УсходуАкадемик ТОМИН Михаил Петрович // Сайт НАН Беларусі. Зрабіў апісанне 32 відаў, 4 разнавіднасцей і 12 форм раней невядомых лішайнікаў. Рэдактар і сааўтар выдання «Флора БССР» ў 5 тамах. Імем вучонага названыя 4 віды лішайнікаў і род . М. П. Тамін узначальваў калектыў батанікаў, якія працавалі над складаннем «Вызначальніка раслін Беларусі» (1967).

Асноўныя працы Таблицы для определения лишайников, встречающихся в лесах Средней России. — Воронеж, 1927. Определитель кустистых и листоватых лишайников СССР. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1937. Определитель корковых лишайников Европейской части СССР (кроме Крайнего Севера и Крыма). — Мн.: Изд-во АН БССР, 1956. Лишайники, бактерии и актиномицеты. — М.: Высшая школа, 1960 (Определитель низших растений, т.5) (у сааўт.). Определитель растений Белоруссии. — Мн.: Вышэйшая школа, 1967 (у сааўт.).

Навуковыя артыкулы Материал по лихенологии. Определитель лишайников солонцеватых почв в полупустынной области юго-востока СССР / М. П. Томин // 25 лет научно-педагогической и общественной работы академика Б. А. Келлера: юбил. сб. /под ред. проф. А. Я. Гордягина. — Воронеж, 1931. Новые и редкие виды лишайников СССР. II / М. П. Томин // Сборник научных трудов / редкол.: Т. Н. Годнев [и др.] ; Акад. наук БССР, Институт биологии. — Минск, 1950. — Вып. 1. — C. 77—86. Интересные и новые виды лишайников СССР / М. П. Томин // Ботанические материалы Отдела Споровых Растений Ботанического Института им. В. Л. Комарова Академии Наук СССР / под ред. проф. В. П. Савича. — Москва; Ленинград, 1950. — Т. 6, вып. 7-12. — C. 108—112. і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Академик ТОМИН Михаил Петрович // Сайт НАН Беларусі Міхаіл Пятровіч Тамін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

К 130-летию со дня рождения Михаила Петровича Томина Н. М. Лунина История становления и развития Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси Томин Михаил Петрович // Варонежскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт Томин Михаил Петрович (1883 — 1967) // ІЭБ НАН Беларусі

Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Батанікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Ліхенолагі Беларусі