Макондэ (саманазва Maconde) — усходнеафрыканскі народ, карэнныя жыхары памежных тэрыторый на паўднёвым усходзе Танзаніі і поўначы Мазамбіка. Жывуць таксама ў Кеніі і іншых краінах. Агульная колькасць (2022 г.) — 2 420 400 чалавекMakonde.
Гісторыя Да XVIII — пачатку XIX ст. макондэ насялялі плато Муэда на тэрыторыі сучаснага Мазамбіка. Перасяленне на ўзбярэжжа Індыйскага акіяна і даліны рэк суправаджалася ўсталяваннем кантактаў з суахілі і барацьбой з нгоні.
Сталыя кантакты з еўрапейцамі пачаліся толькі ў пачатку XX ст. Макондэ разам з іншымі ўсходнеафрыканскімі народамі ўдзельнічалі ў барацьбе з германскімі і брытанскімі каланіяльнымі ўладамі. Падчас I сусветнай вайны сярод макондэ адбыўся голад і эпідэміі, якія вымусілі асобныя групы перамяшчацца далей уздоўж узбярэжжа, адна з іх мігрыравала на поўдзень Кеніі.
Культура Асноўныя заняткі макондэ — сельская гаспадарка, рамяство, на тэрыторыі Мазамбіка важную ролю маюць рыбалоўства і паляванне. Земляробства лічыцца заняткам пераважна жанчын. Макондэ звычайна маюць некалькі палеткаў, на якіх чаргуць пасадкі культур, адзін з палеткаў застаецца пад пар. Такая сістэма ўкаранілася толькі ў сярэдзіне XX ст. пад уплывам еўрапейцаў. Важныя сельскагаспадарчыя культуры — арахіс, бавоўнік, кукуруза і інш. У наш час развіта адыходніцтва, калі мужчыны шукаюць працу на прамысловых прадпрыемствах у гарадах.
Сем’і фарміруюцца па матрылінейнаму прынцыпу, адлік сваяцтва вядзецца па жаночай лініі. Пасля жаніцьбы мужчына перасяляецца ў дом жонкі. Распаўсюджана палігінія. Жанатыя на некалькіх жонках мужчыны звычайна жывуць у гаспадарцы кожнай па чарзе. У выпадку адыходніцтва заводзяць часовую сям’ю ў горадзе. Сем’і фарміруюць сваяцкія супольнасці літава на чале з правадыром мвеньекаэ. Акрамя таго, існуюць буйныя тэрытарыяльныя супольнасці чырамба на чале з правадыром мкулунгва.
Макондэ знакаміты як выдатныя разьбяры па дрэве і кавалі. Рытуальны характар маюць мужчынскія танцы мдзіму і мапіка.
Мова Мова макондэ належыць да групы банту. Вылучаецца некалькі дыялектаў. На поўначы Мазамбіка мова макондэ выкарыстоўваецца як рэгіянальная.
Рэлігія Традыцыйныя рэлігійныя рытуалы накіраваны на шанаванне продкаў. Распаўсюджана вера ў шматлікіх духаў. Большасць вернікаў макондэ спавядаюць іслам.
Спасылкі
A BLOG ABOUT THE MAKONDE PEOPLE OF MOZAMBIQUE AND TANZANIA Makonde — Introduction Elias Jengo, Background of the Makonde sculpture Makonde Tribe of Africa Makonde Art
Катэгорыя:Народы банту Катэгорыя:Народы Афрыкі Катэгорыя:Народы Танзаніі Катэгорыя:Народы Мазамбіка