Даўспру́нгі, Доршпрунгі — легендарны арыстакратычны род, нашчадкі рымскіх перасяленцаў, спадарожнікаў Палемона. У XVI ст. ад Даўспрунгаў выводзілі сваё паходжанне князі Гальшанскія і Гедройцы.
Пачынальнік дынастыі — Даўспрунк, паводле легенды прыбыў з Венецыі ў нізоўі Нёмана разам з Палемонам. Жывібунд I — сын Даўспрунка, паводле легенды, 31 год уладарыў Літоўска-Завілейскім княствам. Памёр у 1056 годзе. Спадчыннікам Жывібунда I быў сын Жывібунд II, сучаснік Монтвіла і Усевалада Ольгавіча. Яго жонкай легенда называе Паяту, адзіную дачку літоўскага князя Кернуса. Пад уладай Жывібунда II аб’ядналіся ўладанні бацькі і цесця. У 1114 годзе Жывібунд II адбіў напад менскага князя Глеба Усяславіча, а пасля ў адказ спустошыў Менскае княства і спаліў Менск. Паводле легенды Жывібунд II няспынна вёў войны, каб забяспечыць нашчадкам спакойнае княжанне, памёр у 1162 годзе.
Радавод Доршпрунгаў Даўспрунк — заснавальнік дынастыі, спадарожнік Палемона, князь вількамірскі,. Жывібунд I (памёр 1056) Жывібунд II (да 1146—1162); жонка: Паята, князёўна Літоўска-Завялейская — дачка Кернуса КукавойтЕўраінаўскі летапіс (памёр 1235) князь літоўскі, жамойцкі, вількамірскі.
Гл. таксама Палямонавічы
Катэгорыя:Легендарныя літоўскія князі Катэгорыя:Княжацкія роды