Інвалю́цыя (ад — «згортванне») — тэрмін у біялогіі, якім абазначаюць рэдукцыю, страту або адваротнае развіццё органаў, тканак і клетак, іх атрафію пры старэнні або паталагічных працэсах, а таксама некаторыя іншыя змены жывых арганізмаў.

У эвалюцыйнай біялогіі У эвалюцыйнай біялогіі інвалюцыяй называюць рэдукцыю або страту асобных органаў, якая суправаджаецца спрашчэннем іх будовы і функцый. Да прыкладаў адносяць розныя ступені рэдукцыі кішэчніка ў некаторых паразітычных чарвей і членістаногіх, а таксама рэдукцыю адростка сляпой кішкі ў некаторых драпежных жывёл.

У фізіялогіі і паталогіі У фізіялогіі інвалюцыя азначае адваротнае развіццё органаў, тканак або клетак. Да фізіялагічнай інвалюцыі належыць, напрыклад, інвалюцыя маткі ў пасляродавы перыяд і ўзроставая інвалюцыя вілачкавай залозы (тымуса). Тымус дасягае найбольшага развіцця ў раннім дзіцячым узросце, а ў падлеткавым узросце пачынаецца яго паступовае адваротнае развіццё.

Інвалюцыя можа быць звязана і з натуральным старэннем або паталагічнымі працэсамі. У такім значэнні яна праяўляецца атрафіяй органаў і зніжэннем іх функцый.

У мікрабіялогіі У мікрабіялогіі інвалюцыяй называюць дэгенератыўныя змены ў прасцейшых і бактэрый, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем неспрыяльных фактараў, напрыклад ядаў або радыяцыі, і могуць прыводзіць да з'яўлення нязвыклых для гэтых арганізмаў форм.

У эмбрыялогіі

У эмбрыялогіі інвалюцыя — адзін з асноўных тыпаў перамяшчэння клетак падчас гаструляцыі. Пры інвалюцыі вонкавы пласт клетак падгінаецца ўнутр праз свой край, пасля чаго клеткі распаўсюджваюцца па ўнутранай паверхні астатняй часткі пласта. Інвалюцыю адрозніваюць ад інвагінацыі, пры якой унутр угінаецца ўчастак клетачнага пласта.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Марфалагічная эвалюцыя Катэгорыя:Фізіялагічныя працэсы Катэгорыя:Эмбрыялогія