Ля́хаўцы. Сустракаецца таксама варыянт Ляхаўцы́ (, ) — аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Макранскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 8 км ад горада Маларыта, за 60 км ад Брэста, на рацэ Рыта.

Гісторыя У 1940—1954 гадах цэнтр Ляхавецкага сельсавета.

У 2016 годзе ў склад аграгарадка ўключана вёска Кожух.

Насельніцтва 1999 год — 1179 жыхароў, 440 двароў.

Славутасці

У вёсцы знаходзіцца Царква Нараджэння Божай Маці, пабудаваная ў 1713 годзе, а пасля перабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

У межах вёскі знаходзіцца адзінкавая магіла часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Таксама ў вёсцы пабудавана Капліца Святога Мікалая, пабудаваная ў 1835 годзе, адкуль паходзіць самая ранняя з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэння Маці Божай», якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы»Православие на Малоритчине . Аўтар іконы — Маларыцкі майстар, якога адносяць да Заходнепалескай іканапіснай школы.

Вядомыя асобы Пётр Іванавіч Пачанчук (1954—1991) — беларускі спартсмен.

Літаратура  — С. 437.

Спасылкі

Вёска Ляхаўцы на сайце radzima.org

Катэгорыя:Макранскі сельсавет (Маларыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маларыцкага раёна