Мекленбу́ргская бу́хта (, ) — марская бухта ў паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора, паміж нямецкім берагам на поўдні, і дацкімі астравамі Фальстэр і Лолан на поўначы. Абмежавана на захадзе востравам Фемарн, дзе яна зліваецца з Кільскай бухтай, а з усходу паўвостравам Дарс. Плошча бухты складае прыкладна 3500 км².
Уключае таксама драбнейшыя бухты: Любекскую і Вісмарскую.
Найбуйнейшымі портамі з’яўляюцца ганзейскія гарады Любек, Ростак і Вісмар.
Эканоміка Заліў мае вялікае значэнне для марскіх перавозак у рэгіёне, праз яго штогод праходзяць звыш 63200 суднаў. У сувязі з павелічэннем трафіку ў вобласці, узнікаюць сур’ёзныя асцярогі з-за патэнцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя.
Катэгорыя:Залівы Германіі